У Мінску шукаюць мужчыну, які ўзяў чужую банкаўскую картку ФОТА

10.08.2018 / 08:45

12 ліпеня а 21.40 у рэстаране хуткага харчавання па вуліцы Няміга невядомы выкраў банкаўскую картку, якую забылася мінчанка, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Праз нейкі час з карты зніклі 135 рублёў.

Падазраванаму на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 175 см, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія цёмныя. Быў апрануты ў кашулю з кветкавым прынтам, цёмную куртку і джынсы.

Праваахоўнікі просяць тых, хто пазнае мужчыну, звяртацца ў Савецкае РУУС Мінска (зав. Якуба Коласа, 3) альбо па тэлефонах: 8 (017) 239-67-09, 8 (017) 292 -02-02 або 102.