Крэатыўны падыход да фізкультуры: мінчук выбірае маршруты прабежак у выглядзе авечкі, рыбы, танка, гуманоіда ФОТАФАКТ
10.08.2018 / 10:57
Мінчук Ян Пятроўскі у вольны час займаецца футболам і бегам. І падыходзіць ён да фізічнай актыўнасці не зусім традыцыйна: маршруты яго прабежак у мабільным дадатку для бегу выглядаюць не проста як хаатычныя лініі, а як розныя фігуры.
У інстаграме хлопца можна паглядзець, як выглядае «бег у форме» танка, пенсіянера, рыбкі, гуманоіда і нават авечкі.
Ян прызнаецца, што для яго гэта толькі хобі, але відавочна, што людзям падабаецца. Нехта нават называе яго прабежкі новым відам мастацтва.