Лукашэнка сёння наведвае Аршанскі раён
13.08.2018 / 10:43
Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці, піша БелТА.
Плануецца, што асноўная ўвага кіраўніка дзяржавы будзе нададзена развіццю вытворчай сферы, у тым ліку працы праблемных прадпрыемстваў. Размова таксама пойдзе аб размеркаванні вытворчых сіл, структуры і развіцці галін Віцебскай вобласці.
Лукашэнка, у прыватнасці, наведае Аршанскі інструментальны завод, азнаёміцца з фінансава-эканамічным станам і перспектывамі прадпрыемствы, мерамі, што прымаюцца па яго вываду на ўстойлівую і эфектыўную працу. Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы наведае і іншыя прадпрыемствы раёна.