Ураган у Астравецкім раёне ў выходныя ламаў дрэвы і зрываў з дамоў дахі ФОТАФАКТ

13.08.2018 / 13:03

У Астравецкім раёне былі ветраныя выходныя. Увечары ў мінулую суботу тут пранёсся ўраган, які валіў дрэвы і зрываў дахі з дамоў. Чытачы TUT.BY падзяліліся здымкамі разбурэнняў у пасёлку Гудагай.

Былі цалкам абясточаны вёскі Едалані, Нідзяны, Байканы і іншыя. Засталіся без святла фермы ў Ліпнішках, Лошы, Страчы, зернесушыльныя комплексы ў Вароне і Страчанцы.

Энергетыкі рэгіёну працавалі ўсе выходныя, каб аднавіць энергазабеспячэнне ферм і жылых дамоў, распавялі газеце «Астравецкая праўда» ў мясцовых электрасетках.