У МАЗа на хаду адвалілася кола, кіроўца з'ехаў у кювет ВІДЭА

13.08.2018 / 14:13

Відавочца распавядае, што здарэнне адбылося на трасе Магілёў — Чавусы, паведамляе сайт abw.by. Падчас руху ў МАЗа адвалілася кола. Кіроўца змог спыніць грузавік, злёгку з'ехаўшы ў кювет. Варта адзначыць, што ўсе кіроўцы на відэа рухаліся з адэкватнымі хуткасцямі, што дазволіла ім своечасова спыніцца, нават на сустрэчнай абочыне.