Арменія памяняла свайго пасла ў Беларусі

15.08.2018 / 18:55

Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян падпісаў указ аб прызначэнні Армена Гевандзяна паслом Арменіі ў Беларусі.

Армен Гевандзян. Фота: АрмІнфа.

Іншым указам кіраўнік Арменіі адклікаў пасла Алега Есаяна, які раней займаў гэтую пасаду.

Раней Армен Гевандзян займаў пасаду дарадцы міністра замежных спраў Арменіі.