Расійскі хакеіст паеў пельменяў проста з Кубка Стэнлі ФОТАФАКТ

16.08.2018 / 10:58

Форвард клуба НХЛ «Вашынгтон Кэпіталс» Яўгеній Кузняцоў паеў пельменяў з чашы Кубка Стэнлі на прэзентацыі трафея ў Чэлябінску. Пра гэта ў твітары паведаміў захавальнік Кубка Стэнлі Філіп Прытчард.

Nothing better than finishing off a night... Russian style. Traditional dumplings from the #stanleycup @Kuzya92 @NHL @Capitals @HockeyHallFame pic.twitter.com/VxPV5kpsyf

— Philip Pritchard (@keeperofthecup) 15 августа 2018 г.

Самая прэстыжная хакейная ўзнагарода была прадэманстравана 15 жніўня на лядовай арэне чэлябінскага клуба «Трактар», выхаванцам якога з'яўляецца Кузняцоў. У чэрвені ён выйграў Кубак Стэнлі ў складзе «Вашынгтон Кэпіталс».