Марадона вяртаецца!

17.08.2018 / 13:22

Старшыня праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадона ў найбліжэйшыя дні плануе вярнуцца ў Беларусь, паведамляе infobae.

У цяперашні час Марадона адпачывае ў Аргенціне.

Дадамо, што Марадона плануе наладзіць супрацоўніцтва паміж «Дынама» і аргенцінскім клубам «Дэпартыва Рыестра». Чакаецца, што старшыня праўлення берасцейцаў мае намер прывезці ў «Дынама» некалькі аргенцінскіх футбалістаў. Пра тое, будзе гэта стажыроўка або прагляд для гульцоў, не паведамляецца.