Беларусы купілі найбольш акцыйных авіяквіткоў у Сочы? Ды не, у Прагу і Амстэрдам
17.08.2018 / 23:15
Прага. Фота pixabay.com
Кампанія «Белавія» падвяла вынікі чарговага распродажу квіткоў, які адбываўся на працягу 16 жніўня. Агулам карыстальнікі сайта набылі 40992 білетаў з 69117 магчымых.
Найбольш квіткоў са зніжкай было прададзена ў наступныя гарады:
- Прага;
- Амстэрдам;
- Тэль-Авіў;
- Стамбул;
- Тбілісі.
На некаторых сайтах паведамляецца, што больш за ўсё квіткоў было прададзена ў Сочы, аднак гэта пытанне інтэрпрэтацыі. Як патлумачылі ў «Белавія» ў расійскі курорт былі набытыя ўсе 460 месцаў, што выстаўляліся на акцыю.
Аднак у Прагу былі прададзена ў пяць разоў больш квіткоў — 2354. Гэта 97% ад усіх квіткоў, выстаўленых на продаж са зніжкай.
На апошнім месцы па папулярнасці, дарэчы, расійскі Варонеж —