Стала вядома, чаму расійскі прэм'ер Мядзведзеў 9 дзён не з'яўляўся на публіцы

23.08.2018 / 23:53

У расійскім урадзе патлумачылі адсутнасць прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева на публічных мерапрыемствах спартыўнай траўмай.

Фота: урад Расіі.

«Траўма, атрыманая падчас заняткаў спортам, пакуль не дазваляе прэм'еру праводзіць публічныя мерапрыемствы», — сказалі ў прэс-службе расійскага ўрада.

Мядзведзеў апошні раз з'яўляўся на публіцы 14 жніўня.