Немаўля вагой 640 грам выратавалі беларускія медыкі

25.08.2018 / 08:58

У РНПЦ «Маці і дзіця» паступіла неданошанае дзіця. Яно нарадзілася ў тэрміне гестацыi — 25 тыдняў. Пры нараджэнні дзіця важыла 640 грам. У сувязі з цяжкім станам маці лекары прынялі рашэнне праводзіць экстранную аперацыю кесарава сячэння.

З першых хвілін жыцця дзіцяці аказвалася спецыялізаваная медыцынская дапамога, праводзілася штучная вентыляцыя лёгкіх, інфузійная тэрапія.

На гэты момант пагроза для жыцця хлопчыка ліквідаваная. Для далейшага лячэння ён пераведзены ў планавае аддзяленне да маці.