Памёр Джон Макейн
26.08.2018 / 03:46
Амерыканскі сенатар Джон Макейн памёр ва ўзросце 81 года, паведамляе Fox News.
Макейн на працягу года змагаўся з агрэсіўнай формай рака мозга. У пятніцу сваякі сенатара абвясцілі, што ён спыніў лячэнне.
Макейн лічыўся адным з найбольш уплывовых амерыканскіх палітыкаў. Ён паслядоўна выступаў за жорсткую знешнюю палітыку, у тым ліку за санкцыі супраць Расіі.