Магілёвец праз рэўнасць зарэзаў суседа
29.08.2018 / 20:22
Магілёвец праз рэўнасць забіў 45-гадовага суседа. Труп мужчыны з нажавым раненнем у вобласці шыі быў знойдзены 10 жніўня ў кватэры дома.
47-гадовы ўладальнік кватэры, дзе знайшлі труп, у той вечар выпіваў у кампаніі сужыцелькі і пляменніцы. Увечары да іх завітаў сусед, яму таксама прапанавалі выпіць. П'яны ўладальнік кватэры, які і ў цвярозым стане прыдзірліва ставіўся да поглядаў чужых мужчын у бок сяброўкі, стаў яе раўнаваць. А калі госць пачаў прыставаць да жанчыны, здарыўся канфлікт.
Мужчына схапіў са стала нож і ўдарыў ім суседа ў шыю — мужчына атрымаў смяротную рану. Апамятаўшыся, гаспадар кватэры выбег і стаў клікаць на дапамогу.
Падазраванага затрымалі.