Вяртаецца лета. Сіноптыкі распавялі, якое надвор'е нас чакае 1 верасня

30.08.2018 / 14:34

Фота Сяргея Гудзіліна

31 жніўня дажджы, калі і чакаюцца, то толькі па захадзе краіны. Ноччу і раніцай +8.. + 14°С, месцамі +5.. + 7°С, у другой палове дня +20.. + 26°С. 

У Мінску — +23—25°С, без ападкаў.

1—2 верасня стане яшчэ цяплей. Пачне паступаць цёплае надвор'е з Украіны. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу +10.. + 16°С, максімальная - днём +21.. + 28°С.

У Мінску 1 верасня — +23—25°С.