Пуціна запрасілі ў Францыю на чарговыя ўрачыстасці

30.08.2018 / 16:23

Фота: kremlin.ru.

У адміністрацыі Уладзіміра Пуціна заявілі, што яго запрасілі ў Францыю на ўрачыстасці з нагоды сотай гадавіны заканчэння Першай сусветнай вайны, паведамляе ТАСС.

Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў адзначыў, што рашэння аб удзеле ва ўрачыстасцях Пуцін яшчэ не прыняў.

«Калі будзе ўсё ж прынята рашэнне пра такую паездку, мы зробім адпаведную аб'яву», — дадаў ён.