Лаўроў заявіў, што забойства Захарчанкі — правакацыя, скіраваная на зрыў мінскіх дамоўленасцяў
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў назваў забойства кіраўніка самаабвешчанай «ДНР» Аляксандра Захарчанка «адкрытай правакацыяй», скіраванай на зрыў выканання мінскіх дамоўленасцяў.
01.09.2018 / 16:54
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў пра немагчымасць вядзення перамоў у «нармандсім фармаце» пасля ліквідацыі Аляксандра Захарчанка.
Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Расіі, пра гэта Лаўроў сказаў журналістам.
«У цяперашняй сітуацыі, вядома, немагчыма размаўляць пра бліжэйшыя сустрэчы ў «нармандскім фармаце», як гэтага хацелі многія еўрапейскія партнёры. Гэта сур'ёзная сітуацыя, якую трэба прааналізаваць. Мы зараз гэтым займаемся», — сказаў Лаўроў.
«Гэта правакацыя, адкрытая, накіраваная на зрыў выканання мінскіх дамоўленасцяў. Яны, праўда, і так не выконваліся кіеўскімі ўладамі», — дадаў ён.