Школьнік сфатаграфаваўся з Пуціным у майцы «Навальны 2018»

02.09.2018 / 10:12

Фота: афіцыйны сайт Крамля

Уладзімір Пуцін 1 верасня наведаў адукацыйны цэнтр для таленавітых дзяцей «Сірыус» у Сочы. Там ён сустрэўся з пераможцамі міжнародных алімпіядаў і іх настаўнікамі. Адзін са школьнікаў (крайні злева) прыйшоў на сустрэчу ў футболцы з надпісам «Навальны 2018» (на фота бачная толькі яе частка). Такія майкі насілі прыхільнікі расійскага апазіцыянера падчас яго прэзідэнцкай кампаніі.