Кіраўнік МЗС Клімкін назваў катастрофай сітуацыю з эміграцыяй украінцаў

04.09.2018 / 09:36

Ва Украіне склалася «катастрафічная сітуацыя» з-за таго, што каля 1 млн украінцаў штогод пакідаюць краіну. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін у эфіры тэлеканала ICTV.

Ён адзначыў, што гэтая тэндэнцыя захаваецца ў найбліжэйшы час, прывёўшы ў прыклад Польшчу, дзе пражываюць больш за 1,4 млн украінцаў.

У канцы жніўня прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў аб адмове краіны прымаць бежанцаў з Блізкага Ўсходу, бо рэспубліка прымае ў сябе ўкраінцаў.