У Купалаўскім тэатры звольніўся дырэктар
Стала вядома, што Павел Палякоў, які апошнія гады быў генеральным дырэктарам, падаў заяву пра звальненне.
10.09.2018 / 09:33
Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку сцэнарыст і драматург Андрэй Курэйчык.
Гэтую інфармацыю. «Нашай Ніве» пацвердзіў адзін з намеснікаў дырэктара Іосіф Турко:
«Так, Павел Іванавіч напісаў заяву і сыходзіць. Пакуль яго абавязкі часова выконвае Рыгор Лапавок. Хто будзе гендырэктарам далей — вырашыць Міністэрства культуры, пакуль нам пра гэта невядома».
Павел Палякоў. Фота minsknews.by.
Павел Палякоў быў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра з 2009 года, ён прыйшоў туды амаль адначасова з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным, які замяніў Валерыя Раеўскага. Да 2009-га Палякоў займаў пасаду дырэктара ў Тэатры юнага гледача.
Многія культурныя дзеячы называюць яго «найлепшым тэатральным дырэктарам у Беларусі».