Расійскім вайскоўцам забароняць публікаваць у сацыяльных сетках інфармацыю пра сябе

11.09.2018 / 20:38

У Расіі вайскоўцам збіраюцца забараніць публікаваць у інтэрнэце і ў СМІ інфармацыю пра сябе, сваіх калег або службу.

Адпаведны законапраект падрыхтаваў расійскі ўрад.

Адзначаецца, што гаворка, сярод іншага, ідзе пра «фота- і відэаматэрыялы, а таксама даныя геалакацыі».

У тлумачальнай запісцы да закона адзначаецца, што парушальнікам забароны будзе пагражаць дысцыплінарная адказнасць, а вайскоўцам-кантрактнікам яшчэ і звальненне са службы.