Лукашэнка паляцеў ва Узбекістан

12.09.2018 / 11:40

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Самалёт беларускага кіраўніка вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, піша БелТА.

У Ташкенце кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, якія пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Чакаецца, што бакі асноўную ўвагу нададуць пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбекістане тэхніцы.