У «ДНР» затрымалі камандзіра батальёна, дзе служыў Захар Прылепін
14.09.2018 / 00:22
Сяргей Фомчанкаў. Фота: vk.com.
У Данецку затрымалі камандзіра батальёна Сяргея Фомчанкава (Фаміч) і байца з пазыўным Араб, паведаміў «дэпутат народнага савета ДНР» Уладзіслаў Брыг.
«Наколькі я ведаю, камандзіру была прапанова перайсці ў падпарадкаванне МУС», — адзначыў ён.
Па словах Брыга, у падпарадкаванне МУС плануецца перавесці і батальён Фомчанкава.
Брыг пацвердзіў, што ў батальёне Фомчанкава раней быў пісьменнік Захар Прылепін.
Раней у ФСБ сцвярджалі, што СБУ рыхтавала замах на Фомчанкава, і нібыта гэты замах павінен быў адбыцца ў Смаленску.