У страшнай аварыі ў Мінску загінулі два чалавекі
14.09.2018 / 09:13
Фота МНС
Аварыя адбылася каля 7-й раніцы на вуліцы Сядых. З невядомых прычынаў аўтамабіль Mazda6 урэзаўся ў дрэва.
«На месцы аварыі былі знойдзеныя два целы без прыкмет жыцця», - паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік МНС Вольга Мельчанка.
Ратавальнікі даставалі з машыны целы загінулых.
На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група, прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.