SpaceX абвясціла пра выбар першага турыста для палёту вакол Месяца

14.09.2018 / 09:57

SpaceX Ілана Маска заявіла, што выбрала чалавека, які ўпершыню ў гісторыі адправіцца ў якасці турыста ў палёт вакол Месяца на ракеце BFR (Big Falcon Rocket). Аб гэтым кампанія абвясціла на сваёй старонцы ў Twitter.

Кампанія назвала гэтую падзею важным крокам на шляху да прадастаўлення простым людзям магчымасці падарожнічаць у космасе. Хто менавіта аказаўся гэтым турыстам, SpaceX пакуль не раскрывае.

«Даведаецеся, хто паляціць і чаму, у панядзелак, 17 верасня», — паведаміла кампанія.

SpaceX has signed the world’s first private passenger to fly around the Moon aboard our BFR launch vehicle—an important step toward enabling access for everyday people who dream of traveling to space. Find out who’s flying and why on Monday, September 17. pic.twitter.com/64z4rygYhk

— SpaceX (@SpaceX) 14 сентября 2018 г.

«Толькі 24 чалавекі за ўсю гісторыю пабывалі на Месяцы. Пасля місіі «Апалон» у 1972 годзе там больш нікога не было», — адзначаецца ў твіце.

Only 24 humans have been to the Moon in history. No one has visited since the last Apollo mission in 1972. https://t.co/gtC39uBC7z

— SpaceX (@SpaceX) 14 сентября 2018 г.