Лукашэнку першым з кіраўнікоў дзяржаў пусцілі ў рэзідэнцыю Мірзіёева ў перадгор'і Цянь-Шаня ФОТА
14.09.2018 / 11:33
Аляксандр Лукашэнка першым з кіраўнікоў замежных дзяржаў наведаў загарадную асабістую рэзідэнцыю прэзідэнта Узбекістана Шаўкат Мірзіёева, піша БелТА.
Рэзідэнцыя «Кайнарсай»
Рэзідэнцыя «Кайнарсай» знаходзіцца за 90 км ад Ташкента, на беразе Чарвакскага вадасховішча ў перадгор'і заходняга Цянь-Шаня. Раней яна належала Ісламу Карымаву.
Яна размешчана на вышыні 900 м над узроўнем мора. На тэрыторыі ёсць некалькі жылых будынкаў, верталётная пляцоўка і прычал.
Раней Шаўкат Мірзіёеў не запрашаў у «Кайнарсай» замежных лідараў.