У Талачынскім раёне ўнучка збіла дзеда да смерці

14.09.2018 / 12:53

Сямейная драма адбылася ў вёсцы Галашоўка Талачынскага раёна 12 верасня. Як паведамляе прэс-служба міліцыі, у гэты дзень быў знойдзены труп пенсіянера ў яго хаце са слядамі збіцця.

Паводле папярэдняй інфармацыі, за чатыры дні да гэтага, 8 верасня, пажылога мужчыну збіла ў сварцы яго 27-гадовая ўнучка, жыхарка Оршы.