Сайт TripAdvisor закрыў каментары пра сабор у Солсберы

15.09.2018 / 18:18

Амерыканскі сайт падарожжаў TripAdvisor паведаміў, што часова не будзе прымаць водгукі пра сабор у Солсберы, які ў сваім інтэрв'ю згадвалі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Абодвух Лондан падазрае ў датычнасці да атручвання ў Солсберы Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Звязана гэта з тым, што аб'ект прыцягнуў да сябе павышаную ўвагу ў сувязі з нядаўняй падзеяй і «атрымаў вялікую колькасць водгукаў, не заснаваных на асабістым вопыце».

Адміністрацыя сайта прапануе тым, хто хоча падзяліцца асабістым уражаннем пра гэты аб'ект, зрабіць гэта «праз некаторы час».