Беларускі баец Арлоўскі выйшаў на бой у Маскве пад гімн СССР

15.09.2018 / 23:06

Беларускі баец змяшанага стылю (MMA) Андрэй Арлоўскі аднагалосным рашэннем суддзяў прайграў расіяніну Шамілю Абдулрахімаву на турніры Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) Fight Night 136 ў Расіі.

Паядынак прайшоў у Маскве ў спартыўным комплексе «Алімпійскі». Арлоўскі выйшаў на бой пад гімн СССР.

Бой доўжыўся ўсе тры раўнды, Абдурахімаў выйграў судзейскім рашэннем: 30-27, 29-28, 30-27.