Памёр акцёр Дадлі Сатан, зорка «Чыста англійскага забойства»
16.09.2018 / 19:11
Брытанскі акцёр Дадлі Сатан памёр на 86-м годзе жыцця, паведамляюць інфармагенцтвы.
Акцёр памёр 15 верасня ў сябе дома сярод сваякоў і сяброў. Прычына смерці - анкалагічнае захворванне, ад якога Сатан пакутаваў у апошні час.
Акцёр сыграў у камедыйна-драматычным серыяле «Лавджой» (Lovejoy). Таксама ён зняўся ў серыялах «Айцец Браўн», «Горац» (Highlander), «Малакасосы» (Skins). Сапраўдная папулярнасць да яго прыйшла пасля ролі ў серыяле «Чыста англійскае забойства».