Анекдот. Пра Apple Watch

17.09.2018 / 21:44

— Любы, ідзі да мяне, я засумавала.

— Пачакай, я толькі Apple Watch зніму.

— Навошта, мой пупсік, яны ж такія класныя.

— У мяне жонка — лекар. Яна па кардыяграме адразу зразумее, што ні ў якім міністэрстве на нарадзе я не быў.