Мінабароны Ізраіля: Калі сірыйцы выпусцілі ракеты ў расійскі самалёт, нашы самалёты ўжо знаходзіліся ў паветранай прасторы Ізраіля
18.09.2018 / 15:00
Ізраіль выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю экіпажа расійскага самалёта Іл-20, збітага сірыйскімі СПА.
«Ізраіль ускладае поўную адказнасць за інцыдэнт на рэжым Асада, чыя армія збіла расейскі самалёт. Ізраіль таксама разглядае Іран і «Хезбала» як саўдзельнікаў гэтай злашчаснай падзеі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ізраільскай арміі.
Вайскоўцы таксама падкрэслілі, што ізраільскія самалёты атакавалі ў Латакіі пункт, на якім Іран перадаваў зброю «Хезбала».
Ізраільскія ВПС атакавалі аб'екты інфраструктуры сірыйскай арміі, якія выраблялі зброю масавага паражэнне для тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала». Гэта зброя прызначалася для выкарыстання супраць Ізраіля, каб узмацняць пагрозу.
Калі сірыйская армія выпусціла ракеты, якія трапілі ў расійскі самалёт, ізраільскія самалёты ВПС ужо знаходзіліся на ізраільскай тэрыторыі.
Падчас атакі ізраільскіх ВПС расійскі самалёт не знаходзіўся ў зоне дзеяння.
Сірыйскія зенітныя батарэі стралялі без разбору, не ўпэўніўшыся, што ў паветры няма расійскіх самалётаў.
Ізраіль прадаставіць расійскаму ўраду ўсю інфармацыю, неабходную для тлумачэння інцыдэнту і ўдакладнення фактаў, прадстаўленых у гэтым расследаванні.