Лукашэнка з верталёта інспектаваў ход уборачнай кампаніі
20.09.2018 / 09:30
president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка 19 верасня з паветра праінспектаваў ход уборачнай кампаніі, паведамляе яго прэс-служба.
Беларускі кіраўнік традыцыйна надае вялікую ўвагу сельскагаспадарчаму сектару, які фармуе харчовую бяспеку краіны, спрыяе развіццю экспартнага патэнцыялу і ў цэлым з'яўляецца адной з асноў незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, адзначаецца ў паведамленні. Гэтым разам Лукашэнка з борта верталёта азнаёміўся з тэмпамі і арганізацыяй восеньскіх палявых работ у паўднёвых раёнах Мінскай вобласці і ў Гомельскай вобласці.
У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы назіраў за сяўбой азімых збожжавых, уборкай лёну, бульбы, кукурузы, цукровых буракоў і іншымі сельгаспрацамі.