БАТЭ стартаваў у Лізе Еўропы з перамогі над венгерскім «Відзі» ВІДЭА

20.09.2018 / 22:01

Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі венгерскі «Відзі» з лікам 2:0 у стартавым матчы групавога этапа Лігі Еўропы.

Фота: Відзі.

Падапечныя Аляксея Багі на 27-й хвіліне адкрылі лік — Ясэ Туомінен адкрыў лік. Прапусціўшы мяч, чэмпіёны Венгрыі кінуліся адыгрывацца і стварылі некалькі небяспечных сітуацый, аднак у іх нічога не выйшла.

А ў канцы гульні, на 85 хвіліне ў барысаўчан адзначыўся Філіпенка. Ён удала падключыўся да атакі падчас выканання стандарту Ігарам Стасевічам і галавой з адскокам ад газона трапіў у браму.