Расійскім пранкерам Вавану і Лексусу забаранілі ўезд ва Украіну

21.09.2018 / 10:33

Ваван, фота з асабістай старонкі Уладзіміра Кузняцова

Служба бяспекі Украіны на тры гады забараніла ўезд у краіну расійскім пранкерам Уладзіміру Кузняцову і Аляксею Сталярову, вядомым па мянушкам Ваван і Лексус.

«У ліпені прынята рашэнне аб забароне ўезду ва Украіну грамадзяніну РФ Уладзіміру Кузняцову (вядомаму як Уладзімір Красноў, пранкер Ваван) 1986 года нараджэння, тэрмінам на тры гады», — гаворыцца ў апублікаваным адказе СБУ на запыт украінскага выдання «Факты».

Таксама на тры гады забаронены ўезд пранкеру Аляксею Сталярова, вядомаму пад псеўданімам Лексус.

На сайце «Фактаў» сказана, што ў запыце выдання адзначалася, што названыя грамадзяне РФ займаюцца антыўкраінскай дзейнасцю і наведвалі Крым.