Маёмасьць сілавых структураў будзе прадавацца празь «Белрэсурсы»

20.11.2008 / 00:21

Для ўсіх воінскіх фармаванняў і ваенізаваных арганізацый Беларусі ўстанаўліваецца адзіны парадак распараджэння матэрыяльнымі рэсурсамі, што незапатрабаваныя. Адпаведны ўказ нумар 626 аб удасканаленні парадку распараджэння незапатрабаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі Узброеных Сіл, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый Беларусі А.Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамілі БЕЛТА.

У прыватнасці, рэалізацыя на выплатнай аснове матэрыяльных рэсурсаў Узброеных Сіл, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый ажыццяўляецца ўпаўнаважанай арганізацыяй — рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белспецкантракт» дзяржаўнага гандлёва‑вытворчага аб’яднання «Белрэсурсы».

Грашовыя сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі гэтых рэсурсаў будуць пералічацца ў даход рэспубліканскага бюджэту і выкарыстоўвацца на ўтрыманне і развіццё матэрыяльна‑тэхнічнай базы воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый.

БЕЛТА