Нядбайных бацькоў выкараняць
паабяцаў віцэ-прэм'ер Косінец. Паводле яго, за час дзеяньня дэкрэту №18, у дачыненьні да нядбайных бацькоў усчалі 1866 крымінальных спраў, 596 чалавек ужо пазбаўленыя волі. «Будуць працаваць. У нас толькі ў будаўніцтве нестае 100 тысяч чалавек».
20.11.2008 / 00:32
паабяцаў віцэ-прэм'ер Косінец. Паводле яго, за час дзеяньня дэкрэту №18, у дачыненьні да нядбайных бацькоў усчалі 1866 крымінальных спраў, 596 чалавек ужо пазбаўленыя волі. «Будуць працаваць. У нас толькі ў будаўніцтве нестае 100 тысяч чалавек».
Кантроль за працоўнай дзейнасьцю нядбайных бацькоў найбліжэйшым часам будзе ўзмоцнены. Пра гэта намесьнік прэм’ер‑міністра Аляксандар Косінец заявіў сёньня ў Менску падчас сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным утрыманьні.
Ён паведаміў, што найбліжэйшым часам будзе створана некалькі кампаній для працаўладкаваньня асобаў, абавязаных сплачваць выдаткі на выхаваньне сваіх дзяцей.
«Будзеце працаваць як мае быць», — сказаў Аляксандар Косінец сабраным.
Неўзабаве будзе ўведзеная норма, у адпаведнасьці зь якой Наймальнік будзе адказваць за прагулы нядбайных бацькоў. Наймальнік будзе прыцягвацца да адказнасьці за пропуск працаў асобамі, якія мусяць аплачваць утрыманьне сваіх дзяцей.
Адказнасьць нядбайных бацькоў за пропуск працы таксама будзе істотна ўзмоцненая.
«Два‑тры разы запар прагуляў — у калёнію да двух гадоў», — сказаў віцэ‑прэм’ер.
Усе нядбайныя бацькі, якія пакутуюць на алькагалізм, будуць лячыцца ад гэтай слабасьці ў добраахвотным або абавязковым падарадку, заявіў Косінец.
Нядбайных бацькоў‑алькаголікаў будуць лячыць добраахвотна або прымусова.
Ён даў даручэньне поўнасьцю абсьледаваць усіх асобаў, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаваньні, і тых, хто пакутуе на алькагалізм, паведамляе БЕЛТА.
«Для лячэньня мы прыменім самыя сучасныя мэтодыкі», — паабяцаў віцэ‑прэм’ер. Ён таксама паведаміў, што найбліжэйшым часам колькасьць койка‑месцаў у краіне для такога кшталту хворых будзе павялічаная да тысячы.
Аляксандар Косінец таксама зьвярнуў увагу на незадавальняльны стан жыльля нядбайных бацькоў і запатрабаваў тэрмінова навесьці парадак у жылых памяшканьнях. У адваротным выпадку кватэры будуць канфіскоўвацца ў кошт уплаты запазычанасьцяў па ўтрыманьні дзяцей.па ўтрыманьні дзяцей, паабяцаў віцэ‑прэм’ер.
Паводле віцэ‑прэм’ера, за час дзеяньня дэкрэту № 18, у дачыненьні да нядбайных бацькоў усчалі 1866 крымінальных спраў, 596 чалавек ужо пазбаўленыя волі.
Віцэ‑прэм’ер паабяцаў, што нядбайным бацькам дзяржава ня будзе рабіць ніякіх патураньняў: «Будуць працаваць. У нас толькі ў будаўніцтве нестае 100 тысяч чалавек».
«У нас невялікая краіна, на ўліку кожны чалавек, і гэтае згубнае зьявішча, як нядбайныя бацькі, будзе выкараненае», — запэўніў Аляксандар Косінец.