Да 10 сьнежня прыбяруць паўтысячы кіёскаў

20.11.2008 / 10:31

Да канца зімы Мінгарвыканкам плануе прыбраць з вуліц сталіцы ўсе шапікі. Паўтысячы кіёскаў Кастрычніцкага раёну сталіцы выклалі на вокны загады, якія атрымалі ад адміністрацыі — ліквідавацца да 10 снежня.

«Кіёскі будуць замененыя навесамі. У горадзе наогул кіёскаў не будзе апроч «Белсаюздруку», — паведамілі ў аддзеле гандлю і паслугаў Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Прадпрымальнік з Кастрычніцкага раёна сталіцы Ўладзімір не ведае, куды падзець кіёск пасля дэмантажу і чым увогуле пасля гэтага займацца. Па сутнасці, рашэнне Мінгарвыканкама пакінула яго без працы.