У аўторак абодва матчы Лігі чэмпіёнаў пакажуць у жывым этэры

Напачатку ў 19:20 матч «Зэніт» - «Ювэнтус», а ў 21:40 пачнецца трансьляцыя матчу БАТЭ - «Рэал».

20.11.2008 / 10:39

25 лістапада (аўторак) абодва матчы 5-га туру Лігі чэмпіёнаў у нашай групе пакажуць у жывым этэры.

Напачатку ў 19:20 пачнецца трансьляцыя матчу «Зэніт» - «Ювэнтус». Яго будзе трансьляваць «Лад», паведамляе сайт тэлеканалу.

а ў 21:40 пачнецца трансьляцыя матчу БАТЭ - «Рэал».

Напэўна, з увагі на вынік матчу ў Санкт-Пецярбургу «Рэал» і будзе будаваць ульню ў Менску. А паколькі на вечар аўторка прагназуюць моцны мароз, то, натуральна, стаяць футбалісты абодвух клюбаў на полі ня будуць.

ул. інф.