Час будаваць кансэрваторыю
Запасы плодаагароднінных кансэрваў на складах прадпрыемстваў Беларусі ў 3,6 разу перавышаюць сярэднямесячны аб’ём іх вытворчасьці.
20.11.2008 / 11:54
Яны складалі 71,1 млн. умоўных слоікаў (мус). Запасы ўсіх кансерваў складалі 110,1 мус, або 240,4% да сярэднямесячнай вытворчасці. За год запасы павялічыліся на 39,3%. Вытворчасць плодаагароднінных кансерваў за дзесяць месяцаў гэтага года павялічылася на 30% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года да 231,6 мус, усіх кансерваў — на 22,7% да 495,5 мус.
У студзені—кастрычніку 2008 года запасы цукру‑пяску на беларускіх прадпрыемствах перавысілі сярэднямесячны аб\’ём яго вытворчасці ў 3,3 разу. За год запасы цукру паменшыліся на 26%. Да 1 лістапада на складах прадпрыемстваў знаходзілася 150,6 тыс. т цукру. За студзень—кастрычнік у краіне выраблена 461,5 тыс. т цукру‑пяску, што на 5,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
У цэлым на прадпрыемствах харчовай прамысловасці аб’ём вытворчасці за дзесяць месяцаў гэтага года павялічыўся на 9,5% і склаў 13 трлн. 264,1 млрд. рублёў. Менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, выпушчана хлеба і хлебабулачных вырабаў — на 1,3% (466,5 тыс. т), пладовых він — на 4,1% (15,5 млн. дал), мінеральнай вады — на 3,9% (323,1 млн. паўлітраў) і харчовай солі — на 2,8% (323,2 тыс. т).
Зафіксаваны значны рост вытворчасці макаронных вырабаў — у 1,7 разу (13,6 тыс. т), крупы — у 1,4 разу (29,4 тыс. т), каньяку — у 2,3 разу (148 тыс. дал), вінаградных він — у 1,3 разу (1 млн. 806 тыс. дал). На 9,5% павялічыўся выпуск тытунёвых вырабаў. За студзень—кастрычнік выраблена 16 млрд. 900 млн. шт. папярос і цыгарэт. Вытворчасць піва вырасла на 0,7% да 30,7 млн. дал.