Магілёў. Прафсаюзы
хроніка апазыцыі
20.11.2008 / 12:09
Магiлёўскi гарвыканкам у сёмы раз адмовiўся рэгiстраваць гарадскую суполку незалежнага Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасцi i iншых галiн гаспадаркi. Афiцыйная падстава — адсутнасць юрыдычнага адраса.
Паводле слоў рэгiянальнай каардынатаркi прафсаюза Галiны Лiсiцынай, спачатку ўладальнiк памяшкання дазволiў выкарыстоўваць яго як юрыдычны адрас, але потым, як высветлiлася, паведамiў у гарвыканкам, што адмаўляецца ад свайго намеру.