Швейцарыя адмовіла ў дазволе на жыхарства Абрамовічу, бо ён «пагражае грамадскай бяспецы»

25.09.2018 / 22:24

Улады Швейцарыі адмовіліся прадставіць від на жыхарства Раману Абрамовічу з-за магчымай пагрозы для грамадскай бяспекі і рэпутацыі краіны з боку расійскага мільярдэра, паведамляе The Guardian.

Фота: flickr.

Паліцыя падазрае Абрамовіча «ў адмыванні грошай і меркаваных кантактах са злачыннымі арганізацыямі».

Адвакат мільярдэра ўжо запатрабаваў ад паліцыі абвергнуць, што яго кліент з'яўляецца пагрозай для бяспекі Швейцарыі.