Валянцін Елізар'еў вяртаецца ў Оперны і будзе мастацкім кіраўніком тэатра

26.09.2018 / 18:29

Харэограф, народны артыст Беларусі і СССР Валянцін Елізар'еў вярнуўся ў Оперны тэатр і заняў пасаду мастацкага кіраўніка, паведамляе Tut.by.

Фота: Аляксандр Васюковіч, Tut.by.

Сёння Валянцін Елізар'еў падпісаў кантракт тэрмінам на пяць гадоў. Заўтра міністр культуры Беларусі Юрый Бондар прадставіць яго калектыву.

26-гадовы Елізар'еў стаў галоўным балетмайстрам Беларускага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў 1973 годзе. Пазней ён з'яўляўся дырэктарам — мастацкім кіраўніком балетнай трупы.

Елізар'еў сышоў з калектыву ў 2009 годзе. Тады завяршалася рэканструкцыя Тэатра оперы і балета. Планавалася, што Елізар'еў зойме пасаду дырэктара Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Але яму прапанавалі толькі стаўку «галоўнага балетмайстра».