У музеі Купалы можна паблукаць па Вільні 1920-х. Выстава дзейнічае да канца тыдня

27.09.2018 / 11:20

Якія неймаверныя рэчы на выставе ў музеі Купалы! Трапляеш у Вільню 1910—20—30-х і блукаеш-блукаеш-блукаеш, страчаючы то адно, то другое знаёмае аблічча. Тут закупаюцца, тут працуюць, а тут п'юць. Нашы ж вы зайчыкі. Як добра, што пасля 50 гадоў небыцця з'явіліся людзі, якія могуць вас ажывіць.

Ну а Павел Каралёў, без сумневу, гэта проста душа музея.

Апошні дзень выставы — субота. У чацвер музей працуе да 20.30.

Барыс Малкін у 1949-м так і падпісаў карціну — «Вільня».

Салонная забаўка мінчан 1900-х.

1916 год, ваколіцы Радашковіч. 

Адбіў.