На вакзале ў Гомелі з мужчынам здарыўся дзіўны выпадак. Дапамаглі толькі ратавальнікі

28.09.2018 / 06:06

27 верасня ў 03:50 ратавальнікі Гомельскага гарадскога падраздзялення МНС выехалі на чыгуначны вакзал.

Тут трэба было дапамагчы 61-гадоваму жыхару Баранавічаў, у якога рука была заблакаваная ў металічным сядзенні.

Як тлумачаць ратавальнікі, з дапамогай гідраўлічнага інструмента руку ўдалося дастаць. Пенсіянеру нават не давялося звяртацца да медыкаў.