Лукашэнка і іншыя прэзідэнты СНД. Групавое ФОТА

28.09.2018 / 09:34

Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце СНД, які праходзіць у сталіцы Таджыкістана горадзе Душанбэ, перадае БЕЛТА.

Мерапрыемства пачалося з цырымоніі сумеснага фатаграфавання кіраўнікоў дэлегацый - удзельнікаў саміту.

Міжнародны форум праходзіць у палацы «Самон» на тэрыторыі ўрадавай рэзідэнцыі. Лідары краін разгледзяць праекты дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурна-гуманітарнай галінах і іншых ключавых напрамках дзейнасці Садружнасці. Пасяджэнні пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах.