Мінгарвыканкам складзе спецыяльныя схемы: дзе менавіта можна прадаваць бульбу ў дварах

28.09.2018 / 12:05

Мінскія ўлады будуць больш дакладна вызначаць межы пляцовак для гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, паведамляе БелТА.

Пакуль што адміністрацыі раёнаў называюць толькі адрасы, а прадаўцы самі вырашаюць, дзе ім зручней стаць. Але цяпер будзе не ўсё так проста.

фота zhabinka.by

Як тлумачыць старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, часам прадаўцы займаюць парковачныя месцы, становяцца на зялёных зонах і нават замінаюць пешаходам. 

«Каб такога не было, камітэт лічыць мэтазгодным распрацоўваць схему размяшчэння гандлёвых пунктаў у дварах», — адзначыў чыноўнік.