Маладзечанец хацеў скрасці адзін даляр і пяць еўра

01.10.2018 / 20:50

29 верасня ў Маладзечанскі РАУС звярнуўся жыхар вёскі Рагазы, які паведаміў, што яго хацелі абакрасці.

Па інфармацыі заяўніка, 29 верасня каля чатырох гадзін раніцы да яго ў дом праз незачыненыя дзверы зайшоў 52-гадовы раней судзімы жыхар Маладзечна. З кашалька ў калідоры фігурант хацеў скрасці грошы — адзін даляр і пяць еўра.

Але гаспадар затрымаў яго. Цяпер падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.