У Кобрынскім раёне забілі лася

На Берасьцейшчыне не сьціхае абурэньне адносна гэтага здарэньня. Ва весь голас людзі наэываюць пафамільна вінаватых.

21.11.2008 / 11:28

Як паведаміў Радыё Рацыя начальнік аператыўнага аддзела, старэйшы дзяржінспектар абласной інспекцыі аховы жывёл Зміцер Мурын, браканьерамі нанесены ўрон дзяржаве на 95 базавых велічынь, альбо больш, чым на 3 млн. рублёў.

Па арт.282 ч. 1 Крымінальнага кодэкса, за нанясенне урону ў асабліва буйных памерах па рашэнню суда злачынцы караюцца штрафам альбо папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, ці арыштам да 6 месяцаў. Паляванне адбывалася без дазволу, без дакументаў і без ліцэнзіі.

На Берасцейшчыне не сціхае абурэнне адносна гэтага здарэння. Ва весь голас людзі наэываюць пафамільна вінаватых. Гэта чыноўнікі як рэспубліканскага значэння, так і раённага.

Радыё Рацыя паспрабавала высветліць у праваахоўных органаў хоць што‑небудзь пра гэтую справу, але ахоўнікі парадку, пачынаючы з Кобрынскага РАУС і заканчваючы абласной прэс‑службай, захоўваюць маўчанне.

Радыё Рацыя