Бэз зацвіў у вёсцы Доры на Валожыншчыне ФОТА
06.10.2018 / 13:40
У весцы Доры, што на Валожыншчыне, зацвіў бэз. Гаспадары, калі прыехалі на выходныя на лецішча, заўважылі, што на самым версе сухога куста цвітуць некалькі гронак бэзу.
«Дзіва, — кажа гаспадыня Зінаіда Кулік, — першы раз бачу, каб у кастрычніку цвіў бэз. Кветкі сарвалі, паставілі ў вазу. Пах бэзу ў хаце восенню… Самі не можам у гэта паверыць».