Журналісты апублікавалі ФОТА пасведчання кіроўцы Анатоля Чапігі і абяцаюць назваць сапраўднае імя «Аляксандра Пятрова»

06.10.2018 / 14:44

Расследавальніцкая група Conflict Intelligence Team апублікавала «імаверную фатаграфію» вадзіцельскіх правоў Анатоля Чапігі, якую група атрымала ад ананімнай крыніцы, піша Meduza.

Дакумент быў выдадзены ў Хабараўску ў 2009 годзе.

With the new photo of Skripal poisoner Anatoliy Chepiga that just came online, we now have a pretty good timeline of him from his fresh-faced days in Siberia to the current day. pic.twitter.com/jgxjeBto6n

— Aric Toler (@AricToler) 6 октября 2018 г.

«Са з'яўленнем новай фатаграфіі атрутніка Скрыпалёў Анатоля Чапігі у нас ёсць някепскі таймлайн з яго юных дзён у Сібіры да сённяшняга дня», — напісаў Арык Толер з Bellingcat.

Расследавальніцкая група Bellingcat і выданне The Insider, якія першымі назвалі імавернае сапраўднае імя Руслана Башырава, паабяцалі ў аўторак, 9 кастрычніка, назваць сапраўднае імя другога абвінавачанага, Аляксандра Пятрова.